Журналістку з Магілёва выклікаюць на допыт sms-паведамленьнем
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        12.06.2017 14:19
                    
                                 
                
                
                    “Калі вы сапраўды зь міліцыі, то дашліце мне пісьмовы дакумэнт з пячаткамі ва ўстаноўленай законам форме” - адказала яна. 
                
                
                    
                        
Журналістка-фрылансер Аліна Скрэбуновафота: Беларуская асацыяцыя журналістаў
                     
                
                
                
               
                
                         Магілёўская журналістка-фрылансер Аліна Скрэбунова 9 чэрвеня атрымала sms-паведамленьне на нумар мабільнага тэлефона. Па інфармацыі службы маніторынгу Беларускай асацыяцыя журналістаў,  невядомыя асобы прапанавалі журналістцы “зьявіцца на грамадзкі пункт аховы правапарадку Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва 13-га чэрвеня ў 13-00".
Журналістку выклікаюць у якасьці асобы, супраць якой вядзецца адміністрацыйны працэс за незаконны выраб прадукцыі СМІ.
Паводле Аліны Скрэбуновай, яна была зьдзіўленая, атрымаўшы такое паведамленьне ад невядомых асобаў і зь невядомага ёй нумара тэлефона. Аліна кажа, што гэта мог быць і чыйсьці ня вельмі разумны жарт. Таму журналістка параілася зь сябрамі й даслала на гэты нумар паведамленьне ў адказ.
“Калі вы сапраўды зь міліцыі, то дашліце мне пісьмовы дакумэнт з пячаткамі ва ўстаноўленай законам форме”, — напісала ў зваротным sms-паведамленьні Скрэбунова.
вясна/вс