Logo Polskiego Radia
Print

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся зь лістом да Нобэлеўскай ляўрэаткі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2017 14:32
Нагодай сталі яе словы на расейскім незалежным тэлеканале «Дождь» 9 чэрвеня.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічМітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічWłodzimierz Pac/Polskie Radio

Арцыбіскуп, мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся зь лістом да Нобэлеўскай ляўрэаткі, пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Нагодай сталі яе словы на тэлеканале «Дождь» 9 чэрвеня.

Пісьменьніца гэтак выказалася пра небясьпеку ў Беларусі ўзьнікненьня вайны, як ва Ўкраіне. «Вайна, якую пачала Расея ў Данбасе — на сумленьні Расеі.Такую вайну можна пачаць і ў Беларусі. Дайце туды танкі, дайце туды зброю, і католікі будуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна», — сказала Сьвятлана Алексіевіч.

Ліст у адказ на выказваньні Сьвятланы Алексіевіч Тадэвуш Кандрусевіч напісаў у той жа дзень, 9 чэрвеня. Ён перакананы, што ўзброены канфлікт каталікоў і праваслаўных у Беларусі «немагчыма нават уявіць», а Каталіцкі касьцёл, Праваслаўная царква ды іншыя цэрквы ў Беларусі «робяць усё магчымае, каб разьвіваць адносіны паміж сабой і грамадзтвам». Арцыбіскуп Кандрусевіч заклікаў Нобэлеўскую ляўрэатку да адказнасьці.

«Не хацелася б, каб Вашы словы як ляўрэата Нобэлеўскай прэміі былі ўспрыняты як заклік да міжканфэсійнай канфрантацыі. Наадварот, яны павінны ўносіць мір і кансалідацыю ў наша грамадзтва. Спадзяюся, што ў Вашых словах не было дрэннага намеру ў адрас католікаў нашай Бацькаўшчыны. Аднак варта памятаць, што зраніць і забіць могуць ня толькі танкі і зброя, але і словы. Будучы асобамі публічнымі, неабходна памятаць пра адказнасьць за свае словы».

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт