Арабскія краіны інвэстуюць у паляваньне ў Беларусі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
09.06.2017 17:01
Апроч Катару зямлю пад паляўнічую сядзібу атрымалі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Высьветлілася на днях, што Арабскія Эміраты таксама атрымалі кілямэтры паляўнічых угоддзяў у Беларусі. Ім выдзелена дзялянка плошча 32 кв. км.. у Лагойскім раёне. Пра яго нідзе не пісалася, адзінае сьведчаньне – сьцягі ААЭ і Беларусі, што лунаюць над брамай сядзібы.
Гэта ўжо другая арабская краіна, якая інвэстуе ў паляваньне ў Беларусі. Чатыры гады таму прэзыдэнцкімі ўказамі з грыфам «для службовага карыстаньня» было перададзена ў арэнду на 99 гадоў дзяржаве Катар шэраг участкаў зямлі ў Лагойскім і Смалявіцкім раёнах. Катару дасталася каля 25 квадратных кілямэтраў лясоў на 99 гадоў.
Ад перадачы зямлі арабам Беларусь чакае на даходы ад арэнды, якая павінна вырасьці да 300 тысяч даляраў на год.
Паводле TUT.BY/Наша Ніва/юл