Logo Polskiego Radia
Print

12 чэрвеня — прэзэнтацыя Збору твораў Уладзіміра Дубоўкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2017 07:31
Падчас прэзэнтацыі зборніка, якая адбудзецца ў галерэі Tut.by, выступіць Алесь Камоцкі.
pixabay.com/Public Domain CC0

12 чэрвеня — прэзэнтацыя Збору твораў Уладзіміра Дубоўкі
Падчас прэзэнтацыі зборніка, якая адбудзецца ў галерэі Tut.by, выступіць Алесь Камоцкі.
У выдавецтва „Лімарыўс” выходзіць Збор твораў Уладзіміра Дубоўкі ў двух тамах. Гэта самае поўнае выданьне напісаных выдатным пісьменьнікам вершаў, паэмаў, прозы, артыкулаў, лістоў. У Збор твораў уключаны таксама пераклады, у тым ліку пераклады санэтаў Уільяма Шэксьпіра, якія ў свой час сталі значнай падзеяй у літаратурным жыцьці Беларусі.
Уклаў Збор твораў Дубоўкі супрацоўнік Нацыянальнай біблятэкі Беларусі Дзьмітрый Давідоўскі. Камэнтары да твораў пісалі Давідоўскі й паэт, гісторык літаратуры, кандыдат філялягічных навук Віктар Жыбуль. Аўтар прадмовы — таксама паэт (а дакладней — паэтка) і кандыдат філялягічных навук Ірына Багдановіч.
Збор твораў Уладзіміра Дубоўкі выходзіць у сэрыі „Галасы Айчыны”. Раней у гэтай сэрыі былі выдадзеныя двухтомнік Ларысы Геніюш, а таксама тамы паэтаў-эмігрантаў Алеся Салаўя, Уладзіміра Дудзіцкага й Янкі Юхнаўца.
Прэзэнтанцыя Збору твораў Уладзіміра Дубоўкі адбудзецца 12 чэрвеня ў галерэі Tut.by (пр.Дзяржынскага, 57, 9-ты паверх). Гэта будынак бізнэс-цэнтру Omega Tower каля станцыі мэтро „Міхалова”. Пачатак а 19-й.
Кніга выдадзеная выключна для падпісчыкаў, але на прэзэнтацыю запрашаюцца ўсе ахвотныя: будзе сьпяваць Алесь Камоцкі, будуць гучаць вершы Дубоўкі, выступяць цікавыя людзі, якія маюць дачыненьне да выданьня.
racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт