Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі патрабуе ў Летувы тлумачэньняў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.06.2017 11:21
Беларускі бок абурылі выказваньні прэзыдэнта Летувы Далі Грыбаўскайце.
Photo:Kapeksas/en.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

МЗС Беларусі патрабуе ў Летувы тлумачэньняў
Беларускі бок абурылі выказваньні прэзыдэнта Летувы Далі Грыбаўскайце.
МЗС Беларусі 6 чэрвеня выклікала летувіскага амбасадара ў сувязі з выказваньнямі прэзыдэнта Летувы Далі Грыбаўскайце ў інтэрвію тэлекампаніі LRT.
Інтэрвію зьявілася 5 чэрвеня. У ім кіраўніца краіны пералічвала выклікі й пагрозы, якія цяпер стаяць перад Летувой. У іх ліку былі названыя мілітарызацыя Калінінградзкай вобласьці, суседзтва зь Беларусьсю й Расеяй, а таксама выкарыстаньне беларускай тэрыторыі для „агрэсіўных гульняў, накіраваных супраць Захаду”.
Насьцярогу ў Грыбаўскайце выклікалі будучыя беларуска-расейскія ваенныя вучэньні „Захад-2017”, якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі й Расеі ў верасьні.
МЗС Беларусі, як паведамляецца на сайце ведамства, запатрабаваў ад летувіскага пасла тлумачэньняў у сувязі з абвінавачваньнямі Беларусі ў пагрозе для краін Балтыі й Польшчы, якія прагучалі ў з вуснаў Грыбаўскайце.
Лексыка, якую ўжывала летувіскі прэзыдэнт, у прыватнасьці словы „агрэсіўныя гульні”, была ацэненая як абраза для Беларусі, якая вядзе міралюбівую палітыку.
„Такія заявы робяцца не для ўмацаваньня бясьпекі ў рэгіёне, а каб павысіць сваю пазнавальнасьць сярод партнэраў па NATO й папулярнасьць у выбарцаў”, - падкрэсьлівае прэс-служба МЗС Беларусі.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт