Logo Polskiego Radia
Print

Менскі Burger King могуць пакараць за парушэньне закону аб мовах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.06.2017 08:31
Супрацоўніцу рэстарана пагражае штраф у памеры ад чатырох да дзесяці базавых велічынь.
Фота: ampby.org

Менскі рэстаран Burger King чакае суд з нагоды парушэньня закону аб мовах. Гэты прэцэдэнт здарыўся, калі мінчук Анатоль Новікаў зайшоў у рэстаран і зьвярнуўся да касіркі па-беларуску, а яна адказала, што не разумее яго.

Кліент папрасіў дапамагчы, але адміністратарка заявіла, што супрацоўнікі не абавязаныя ведаць беларускую мову. Пасьля гэтага Новікаў пакінуў па-беларуску запіс у кнізе скаргаў і прапановаў, на які атрымаў рускамоўны адказ — гэта парушэньне закону аб зваротах грамадзян. Гэтую гісторыю Анатоль Новікаў распавёў у Фэйсбуку.

Абураны кліент не супакоіўся й напісаў скаргу ў Мінітэрства юстыцыі і ў Менгарвыканкам. Яго зварот разгледзелі ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна, зь якой прыйшоў адказ па-беларуску: на кіраўніка рэстарана складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні за стварэньне перашкод і абмежаваньняў у карыстаньні дзяржаўнай мовай. Справа перададзеная ў суд. Калі супрацоўніцу Burger King прызнаюць вінаватай, ёй пагражае штраф ад чатырох да дзесяці базавых велічынь (ад 92 да 230 рублёў).

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт