Сёньня - Тройца ў праваслаўных, Спасланьне Сьвятога Духа ў каталікоў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.06.2017 15:54
Спасланьне Сьвятога Духа на апосталаў апісана ў Дзеях сьвятых апосталаў.
PAP/Leszek Szymański
Праваслаўныя сёньня сьвяткуюць Дзень Сьвятой Тройцы (Сёмуху) — адно з найвялікшых сьвятаў, паведамляе «Наша Ніва».
Дзень Сьвятой Тройцы ў праваслаўных адзначаецца ў пяцідзясяты дзень пасьля Вялікадня, у нядзелю, таму гэты дзень яшчэ называюць Пяцідзясятніцай або Сёмухай (сем тыдняў пасьля Вялікадня).
Спасланьне Сьвятога Духа на апосталаў апісана ў Дзеях сьвятых апосталаў. Апосталы знаходзіліся ў Сіёнскай сьвятліцы ў Ерусаліме, калі на іх сышоў Сьвяты Дух. Спасланьне Сьвятога Духа на апосталаў і Тройца ў каталікоў і пратэстантаў - гэта два розныя сьвяты. У Праваслаўнай царкве - адно.
У беларусаў на Сёмуху прынята ўпрыгожваць храмы й хаты бярозавымі галінамі, аерам, травой і кветкамі.
У Польшчы Спасланьне Сьвятога Духа – выхадны ад працы дзень.
вс