Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка патрабуе нарасьціць нафтаперапрацоўку

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.06.2017 14:59
Беларускі кіраўнік заявіў, што гэта пытаньне выжываньня краіны.
Foto: pixabay.com/CC0

Пра патрэбу пераадолець спад у перапрацоўцы нафты, Аляксандар Лукашэнка выказаўся сёньня на нарадзе аб стратэгіі разьвіцьця галіны.

Гэта пытаньне блізкае незалежнасьці нашай дзяржавы. Мы павінны зрабіць усё, каб забясьпечыць энэргетычную незалежнасьць і бясьпеку Беларусі, – падкрэсьліў беларускі кіраўнік.

Прычына такога стаўленьня палягае ў тым, што нафтаперапрацоўка – гэта стратэгічная галіна краіны, доля якой у прамысловасьці складае больш за 13%, а ў экспарце – амаль 17».

Аднак у апошнія гады ўклад галіны ў беларускую эканоміку зьніжаўся. Дадатковая вартасьць нафтаперапрацоўкі ў ВУП у 2016 годзе склала ўсяго паўпрацэнта. Уклад двух нафтаперапрацоўчых заводаў супастаўны, напрыклад, з такой кампаніяй, як «Белтэлекам».

Такая сытуацыя выклікала сурʼёзныя непакой у беларускага кіраўніка. Тым больш, што афіцыйны Менск уклаў ва ўдасканаленьне і мадэрнізацыю НПЗ немалыя грошы, а належнай аддачы да гэтага часу так і не атрымаў.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт