Logo Polskiego Radia
Print

НАК не даруе Міжнароднай фэдэрацыя каноэ дыскваліфікацыі беларусаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.05.2017 09:43
Міжнародная фэдэрацыя каноэ не захацела плаціць Беларусі 500 тысяч даляраў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Гэта мусіла быць кампэнсацыя за дыскваліфікацыю шэрагу беларускіх спартсмэнаў перад Алімпіядай у Рыо ў 2016 годзе. Атрымаўшы з Беларусі патрабаваньне аб выплаце кампэнсацыі, міжнародная фэдэрацыя каноэ заявіла, што згодная заплаціць Беларускай асацыяцыі каноэ толькі 8 тысяч эўра, у адпаведнасьці з рашэньнем Спартыўнага суда ў Лазане. Іншых плацяжоў ня будзе.

Міжнародная фэдэрацыя каноэ і зараз лічыць, што «была ўпаўнаважаная дыскваліфікаваць Беларусь пасьля мноства допінгавых парушэньняў, зафіксаваных падчас збораў у Францыі перад Алімпійскімі гульнямі ў Рыо-дэ-Жанэйра». «Прессбол» нагадвае, што ў студзені 2017 года міжнародны арбітражны спартыўны суд зьняў з мужчынскай зборнай Беларусі па веславаньні на байдарках і каноэ аднагадовую дыскваліфікацыю, якую летась наклала згаданая міжнародная фэдэрацыя з-за падазрэньняў у парушэньні антыдопінгавых правілаў.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі накіраваў ад імя спартсмэнаў і міністэрства спорту і турызму прэтэнзію да міжнароднай фэдэрацыі каноэ з просьбай «кампэнсаваць усе выдаткі і маральныя страты». Калі станоўчага адказу не будзе, беларускі бок зьвернецца ў міжнародныя суды.

БелТА/euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт