"Гавары праўду" абвясьціла пра старт кампаніі "Дэбюракратызацыя"
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.05.2017 09:01
Такім чынам "Гавары праўду" адрэагавала на сотні зваротаў з розных рэгіёнаў Беларусі.
zapraudu
Такім чынам "Гавары праўду" адрэагавала на сотні зваротаў з розных рэгіёнаў Беларусі, большасьць зь якіх былі зьвязаны "з залішняй зарэгуляванасьцю штодзённага жыцьця грамадзян".
"Мы ўпэўненыя, што сёньня залішні чыноўніцкі кантроль, вялікая колькасьць непатрэбных працэдур, бясконцыя патрабаваньні "дазволаў зьверху", панаваньне "паперкі" над чалавекам зьяўляюцца адным з галоўных бар'ераў у разьвіцьці Беларусі", — лічаць у "Гавары праўду".
У рамках ініцыятывы "Дэбюракратызацыя" аб'яднаньне мае намер зьбіраць прыклады непатрэбных працэдур і дакумэнтаў, распрацоўваць прапановы па іх спрашчэньні і выбудоўваць дыялог з уладай, каб яны былі прынятыя.
У якасьці адных з першых дзеяньняў "Гавары праўду" плянуе распрацаваць і прадставіць Міністэрству адукацыі адзіны пералік дакумэнтаў для запаўненьня настаўнікам.
"Мноства настаўнікаў зьвярталіся з праблемай, што яны не пасьпяваюць вучыць дзяцей, паколькі вымушаныя пісаць пастаянныя справаздачы і займацца справамі, якія не маюць да адукацыйнага працэсу ніякага дачыненьня. Цяпер сярэдні настаўнік сьпісвае за квартал 500 лістоў справаздач. Акрамя гэтага, ён вымушаны выконваць функцыі сацыяльнага работніка выканкама, іншыя грамадзкія нагрузкі", — гаворыцца ў паведамленьні.
БелаПАН/яс