Logo Polskiego Radia
Print

СААЗ: у Беларусі кураць больш, чым у сярэднім у Эўропе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.05.2017 16:29
Кожны год у сьвеце ад наступстваў тытунекурэньня памірае больш за 7 млн чалавек.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі паказчык распаўсюджанасьці курэньня сярод насельніцтва вышэйшы за сярэднеэўрапейскі. Такія дадзеныя паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 29 мая ў Менску кіраўнік краінавага офіса Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў.

Паводле яго слоў, у эўрапейскім рэгіёне СААЗ распаўсюджанасьць курэньня сярод дарослага насельніцтва найбольш высокая й складае 28%. Пры гэтым у Беларусі гэты паказчык яшчэ вышэйшы – амаль 30%. Расьце колькасьць жанчын, якія кураць, і падлеткаў. Паводле апошніх зьвестак, у краіне курыць 12,6% жаночага насельніцтва, што ў разы больш, чым некалькі гадоў таму.

Бердыклычаў адзначыў, што кожны год у сьвеце ад наступстваў тытунекурэньня памірае больш за 7 млн чалавек. Расходы на ахову здароўя й зьніжэньне прадукцыйнасьці працы абыходзіцца семʼям і ўрадам больш як у 1,4 трлн даляраў ЗША ў год.

Галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іван Канаразаў паведаміў, што ад тытунёвай залежнасьці ў Беларусі пазбаўляецца каля 40% тых, хто зьвярнуўся па дапамогу да спэцыялістаў.

Паводле яго слоў, залежнасьць ад нікатыну – адна з цяжкіх формаў псыхалягічнай залежнасьці. Цяжкай формай залежнасьці лічыцца спажываньне 20-25 цыгарэт у дзень на працягу многіх гадоў.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт