Беларусь нарошчвае зьнешні гандаль
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        28.05.2017 15:23
                    
                                 
                
                
                    За першы квартал бягучага года зьнешнегандлёвы абарот павялічыўся на 21,6%.
                
                
                    
                        
Foto:pixabay
                     
                
                
                
               
                
                         За першы квартал бягучага года зьнешнегандлёвы абарот павялічыўся на 21,6% ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2016 года.
Зьнешнегандлёвы абарот Беларусі за першы квартал 2017 гаода склаў 18,3 мільярда даляраў, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт. Доля тавараабароту з краінамі Супольнасьці Незалежных Дзяржаў склала 61,5%. Экспарт у краіны СНД павялічыўся на 29,8% да 5,1 мільярда даляраў, імпарт – на 23,6% да 6,2 мільярда. Таваразварот з краінамі Эўрапейскага Зьвязу ўзрос на 6,2%. Экспарт і імпарт склаў 2,1 і 1,8 мільярда даляраў адпаведна.
Асноўнымі партнэрамі Беларусі ў зьнешнім гандлі сталі Расея, Украіна, Кітай, Нямеччына, Вялікабрытанія ды Польшча.
Асноўныя экспартаваныя тавары – нафтапрадукты, калійныя ўгнаеньні, малочныя прадукты, грузавыя аўтамабілі, трактары. Вядучыя пазіцыі ў імпарце з іншых дзяржаў займаюць сырая нафта, газы нафтавыя і нафтапрадукты.
Паводле Белта/юл