Заробкавая дыскрымінацыя жанчын асабліва жорсткая ў IT-сфэры
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.05.2017 15:55
У IT-сфэры беларускія жанчыны атрымліваюць 62,5% ад мужчынскіх заробкаў.
pixabay.com
Максымальная розьніца паміж жаночымі і мужчынскімі заробкамі ў Беларусі назіраецца ў IT-сфэры, паведамляе Белстат. Жанчыны ў гэтай галіне атрымліваюць толькі 62,5% ад мужчынскіх заробкаў. У абсалютных лічбах жанчыны атрымалі менш за мужчын на 1285 рублёў! І гэта пры тым, што доля жанчын у IT-сфэры складае 36,7%.
Самая мінімальная розьніца ў заробках паміж жанчынамі і мужчынамі, як ні дзіўна, у продажы і рамонце аўтамабіляў: тут жанчыны атрымліваюць толькі на 0,9% менш за мужчын.
Цікава, што сфэра адукацыі складаецца з жанчын на 81,2%. І пры гэтым жаночыя заробкі на 16% ніжэй за мужчынскія.
euroradio.fm/яс