Logo Polskiego Radia
Print

Філёзафу Рудкоўскаму адмовілі ў арэндзе кватэры, бо ён беларускамоўны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.05.2017 15:48
Уласьнік кватэры кажа, што гэта не так, што ён не мае прэтэнзіій да носьбітаў мовы.
www.flickr.com

Дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў Пётра Рудкоўскі сьцвярджае, што яму адмовілі ў арэндзе кватэры толькі праз тое, што ён гаварыў па-беларуску.

"Нейкі Андрэй, які праз сайт neagent.by здае кватэру, адмовіўся мець са мной дачыненне па той толькі прычыне, што гавару па-беларуску. Нават запэўніваньне ў павазе да яго звычаю гаварыць па-расейску не дапамагло, і абяцаньне, што буду пераходзіць — у выпадку неабходнасьці — на расейскую", — напісаў Рудкоўскі ў сваім фэйсбуку.

Журналіст «Нашай Нівы» зьвязаўся з гаспадаром кватэры, Андрэем. Ён у ходзе размовы не прызнаў сваіх прэтэнзій да носьбітаў мовы.

«Я разгледзеў яго [Пятро Рудкоўскага] як патэнцыйнага наймальніка і ў мяккай сяброўскай форме сказаў, што ён не падыходзіць. Але не па прычыне таго, што ён гаварыў па-беларуску. Я ж разглядаю розных наймальнікаў, я мушу свае інтарэсы таксама не забываць», — сказаў «Нашай ніве» Андрэй.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт