Група па Балёнскім працэсе ацэніць зьмены ў вышэйшай адукацыі Беларусі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.05.2017 18:14
Беларусь прынялі ў Балёнскі працэс на саміце ў Ерэване ў траўні 2015 года.
Два гады таму Беларусь прынялі ў Балёнскі працэс. 18 траўня прадстаўнікі рабочай групы Балёнскага працэсу прыяжджаюць у Беларусь, каб абмеркаваць зьмены ў вышэйшай адукацыі краіны.
Пра гэта Эўрарадыё паведамілі ў Міністэрстве адукацыі. Паводле прадстаўніка Мінадукацыі, пасяджэньне працягнецца два дні – у чацьвер і пятніцу. На сустрэчы будуць абмеркаваныя зьмены ў межах рэалізацыі «дарожнай мапы» балёнскіх рэформаў, а ў Менск прыбудуць эўрапейскія экспэрты з рабочай групы па Балёнскім працэсе.
Беларусь прынялі ў Балёнскі працэс на саміце ў Ерэване ў траўні 2015 года. Гэта была другая спроба Менска трапіць у Эўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Тады ж Беларусі было прапанавана рэалізаваць «дарожную мапу», каб выканаць неабходныя для Балёнскага працэсу патрабаваньні.
вс