Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёве змагаюцца за чысьціню крыніцы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.05.2017 18:11
Мясцовая моладзь пачала кампанію «За ўтульны горад».
commons.wikimedia.org/Александр Липилин - http://lipilin2010.livejournal.com/ CC BY-SA 2.5

Маладыя хрысьціянскія дэмакраты змагаюцца за чысьціню Палыковіцкай крыніцы за сем кілямэтраў ад Магілёва.

У свой час жыхары катэджаў без праектаў, дазволаў і ўзгадненьняў падвялі каналізацыю да сваіх асабнякоў, але не давялі справы да канца, з-за чаго сьцёкі трапляюць у навакольнае асяродзьдзе, праходзячы ў непасрэднай блізкасьці ад крыніцы, забруджваецца глеба, падземныя воды.

«Больш за сем гадоў Палыковіцкая крыніца, якая зьяўляецца ня толькі гістарычным помнікам, але й крыніцай, як лічаць жыхары горада, чыстай вады, забруджваецца, але ніякіх дзеяньняў па прадухіленьні далейшага забруджваньня з боку ўлады не было», – адзначыў лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў.

Каб супрацьстаяць забруджваньню і дамагчыся пачатку рэальных дзеяньняў уладаў па рашэньні праблемы, сіламі моладзі была распачатая кампанія «За ўтульны горад». Ужо распачаты збор подпісаў пад зваротамі да кіраўніцтва вобласьці й горада. Плянуецца і запіс на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў, а 20 мая пройдзе акцыя «Зробім самі», падчас якой будзе арганізавана ўборка сьмецьця ля Палыковіцкай крыніцы.

http://bchd.info/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт