Беларускі Naviband выступіць у фінале "Эўрабачаньня" трэцім
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
12.05.2017 10:00
Дагэтуль у фінал Беларусь выходзіла толькі чатыры разы. Сёлета ўпершыню прагучала беларуская мова.
Photo:tvr.by
У фінале выступяць 26 сьпевакоў, сярод якіх пераможцы двух паўфіналаў, прадстаўнікі так званай «вялікай пяцёркі» заснавальнікаў конкурсу (Францыя, Нямеччына, Італія, Гішпанія і Вялікабрытанія), а таксама леташняя пераможца — Украіна.
Стаўкі па-ранейшаму робяцца на перамогу прадстаўніка Італіі Франчэска Габані зь песьняй «Occidentali’s Karma». На сайтах букмэйкерскіх кантораў найбольш ставяць на яго, сьледам — прадстаўнікі Партугаліі і Баўгарыі з прыкметным адрывам ад астатніх канкурсантаў. Беларускі гурт Naviband на букмэйкерскіх сайтах на 23-м з 26 месцаў. Тройка аўтсайдэраў — Кіпр, Украіна і Гішпанія.
Дагэтуль у фінал Беларусь выходзіла толькі чатыры разы з 13 спробаў: у 2007 годзе — Дзьмітры Калдун (6-е месца), у 2010-м — гурт «3+2» (24-е месца); у 2013-м — Алена Ланская (16-е месца); у 2014-м — Тэа (16-е месца). Да сёлетняга конкурсу ўсе песьні прадстаўнікоў Беларусі былі на ангельскай мове, Naviband упершыню засьпявалі па-беларуску.
паводле Радыё Свабода/нг