Беларусь наршчвае таваразварот з Туркмэністанам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        11.05.2017 16:02
                    
                                 
                
                
                    Афіцыйны Менск хоча падвоіць абароты ў гандлі з гэтай краінай.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Беларусь мае намер нарасьціць тавараабарот з Туркмэністанам да 500 мільёнаў даляраў
Гэта вынік сёньняшняга пасяджэньня міжурадавай беларуска-туркмэнскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
Лічбу 500 мільёнаў даляраў агучыў сёньня намесьнік прэмʼер-міністра Беларусі Анатоль Калінін пасьля завяршэньня сустрэчы.
У 2016 годзе зьнешнегандлёвы абарот таварамі паміж Беларусьсю і Туркмэністанам перавысіў 120 мільёнаў, а разам з паслугамі склаў амаль 300. Сёньня бакі абмяркоўвалі новыя кропкі росту, паведаміў чыноўнік. Размова ішла пра пастаўкі ў Туркмэністан электрычных дызэль-цягнікоў зь Беларусі, пра нарошчваньне паставак мэдычнага абсталяваньня, лекаў, і прадукцыі беларускіх прамысловых брэндаў – МАЗ і МТЗ.
У сваю чаргу туркмэнская дэлегацыя выказала зацікаўленасьць праектамі Парка высокіх тэхналёгій ды налягала на пастаўках бавоўны ў Беларусь.
Па выніках сустрэчы бакі падпісалі плян працы ды дамовіліся пра правядзеньне наступнай міжурадавай камісіі ў Ашхабадзе.
Паводле Белта/юл