ЭБРР прагназуе рэцэсію ў Беларусі ў 2017 годзе
ЭБРР: Эканоміка Беларусі ў 2017 годзе скароціцца на 0,5% і вернецца да росту 1% у 2018 годзе.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця (ЭБРР) прагназуе рэцэсію ў Беларусі ў 2017 годзе на ўзроўні 0,5%, гаворыцца ў майскім аглядзе рэгіянальнай эканомікі.
Раней ЭБРР прагназаваў рост ВУП у Беларусі ў 2017 годзе на 1%.
Як адзначаецца ў аглядзе, у першым квартале 2017 года ВУП вырас на 0,3% у гадавым вылічэньні. Умеранасьць росту заработнай платы і ў цэлым жорсткая грашова-крэдытная й бюджэтна-падатковая палітыка прывялі да зьніжэньня інфляцыі да 11,8% у 2016 годзе й далей — да 6,4% у гадавым вылічэньні ў сакавіку 2017-га. Гэта зьяўляецца самым нізкім узроўнем з сакавіка 2010 году.
З пачатку 2017 году Нацыянальны банк зьніжаў стаўку рэфінансаваньня чатыры разы, з 18% у студзені да 14% у красавіку. Дэфіцыт наяўнага рахунку скараціўся з 6,6% ВУП ў 2014 годзе да 3,6% ВУП у 2016-м.
Разам з тым, як адзначае ЭБРР, міжнародныя рэзэрвовыя актывы Нацбанка Беларусі застаюцца на нізкім узроўні й пакрываюць прыкладна два месяцы імпарту. У сваю чаргу банкаўскі сэктар працягвае сутыкацца з праблемамі.
„У сьвятле гэтых праблем мы прагназуем, што эканоміка Беларусі ў 2017 годзе скароціцца на 0,5% і вернецца да росту 1% у 2018 годзе”, - гаворыцца ў аглядзе рэгіянальнай эканомікі.
У 2016 годзе валавы ўнутраны прадукт скараціўся на 2,6% у параўнаньні з 2015 годам. Мінулы год стаў другім запар у гісторыі незалежнай Беларусі, калі ў краіне назіралася рэцэсія. У 2015 годзе валавы ўнутраны прадукт скараціўся на 3,8%.
belapan.com/аз