Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі заўважаная новая птушка – сыбірскі чорнагаловы чакан

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2017 14:36
Звычайна яна гняздуецца пад Архангельскам і ў Заходняй Сыбіры, а зімуе ў Індыі.
фота: Андрей Шэўчык, ptushki.org

У Беларусі заўважаная новая птушка – сыбірскі чорнагаловы чакан
У Беларусі адзначаны новы для краіны від птушак – сыбірскі чорнагаловы чакан, паведамілі БелаПАН у грамадзкім абʼяднаньні «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).
Птушка трапіла ў абʼектыў бэрдвотчэра з Палесься Андрэя Шэўчыка ў пойме ракі Ненач Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласьці. Звычайна яна гняздуецца пад Архангельскам і ў Заходняй Сыбіры, а зімуе ў Індыі.
Сыбірскага чорнагаловага чакана ў Беларусі афіцыйна не адзначалі ніколі. Яго бачылі ўсяго адзін раз у Летуве (17 гадоў таму) і два разы ў Польшчы (кастрычнік 2016-га і травень 2015 года).
Як адзначае АПБ, часьцей за ўсё арнітолягі і бэрдвотчэры сустракаюць тыя новыя для Беларусі віды птушак, якіх ужо адзначалі ў краінах-суседзях. У Беларусі дагэтуль былі зарэгістраваны два віды чаканаў: звычайны від – лугавы чакан, і каля 16 гадоў таму краіну з поўдня стаў засяляць чорнагаловы чакан, які ў Заходнім Палесьсі гняздуецца цяпер рэгулярна.
На думку арнітолягаў, зьяўленьне ў беларускай прыродзе такога віду, як сыбірскі чорнагаловых чакан, было цяжка прадказаць, паколькі від жыве на паўночным усходзе эўрапейскай часткі Расеі і ў Заходняй Сыбіры. Зімуе ў Індыі і Тайляндзе, яго міграцыйныя шляхі праходзяць далёка ад Беларусі.
Афіцыйна правільнае вызначэньне сыбірскага чорнагаловага чакана павінна пацьвердзіць Беларуская арніта-фаўністычная камісія, якая вывучыць фота, апісаньне і падрабязнасьці сустрэчы з птушкай. Толькі пасьля яе рашэньня новы від унясуць у сьпіс птушак Беларусі.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт