Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Пятрухін выйшаў на волю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.05.2017 16:23
Берасьцейскі відэаблёгер і журналіст паведаміў аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook.
Сяргей ПятрухінСяргей Пятрухінкрыніца:racyja.com

Вядомы берасьцейскі відэаблёгер і журналіст Сяргей Пятрухін выйшаў на свабоду. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook адразу пасьля выхада з Ізалятара часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Берасьця.

«Я пабываў у самай гушчы народа. І калі раней я ведаў, што ў нашай краіне ўсё дрэнна, то паразмаўляўшы з людзьмі, якія там сядзяць, а гэта розныя людзі: і алкаголікі, і бамжы, і крымінальнікі, то я зразумеў, што ўсё яшчэ горш. Навучыўся гуляць у нарды. Піць чыфір. Чытаць у паўзмроку. Мне дапамагалі. Было шмат перадач. Людзі тэлефанавалі, каб даведацца, калі я выходжу. Ім міліцыянты адказвалі, што 10 траўня. Але мяне ўсё роўна сустрэў мой верны сябра»,- расказаў Пятрухін Радыё Рацыя.

Сяргей Пятрухін быў завочна асуджаны за “удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” на дзесяць сутак арышту. Тады разам з журналістам Дзьмітрыем Гарбуновым ён у жывым эфіры асьвятляў акцыі супраць дэкрэта “аб дармаедстве” у Берасьці і вобласьці. Напярэдадні суда Сяргею ўдалося зьехаць за мяжу, але па вяртаньні яго зьнялі зь цягніка і адправілі адбываць пакараньне.

www.racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт