Logo Polskiego Radia
Print

Някляеву адмаўляюцца выклікаць хуткую дапамогу ў ізалятар

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.05.2017 09:01
Апазыцыйны палітык Уладзімір Някляеў адбывае арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
фота: Facebook

Някляеву адмаўляюцца выклікаць хуткую дапамогу ў ізалятар
Апазыцыйны палітык Уладзімір Някляеў адбывае арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Па словах жонкі, яму адмаўляюць у мэдыцынскай дапамозе.
Вольга Някляева паведаміла, што ёй патэлефанаваў мужчына, які распавёў, што адбываў пакараньне разам з яе мужам і выйшаў на волю. Паводле яго слоў, у Някляева падвышаны артэрыяльны ціск, раніцай яму даюць таблетку для паніжэньня ціску, але стан здароўя палітыка ўсё роўна застаецца нездавальняючым. На просьбы выклікаць хуткую дапамогу Някляеву адмаўляюць.
Сёньня Ўладзіміра Някляева плянуе наведаць адвакат, піша БелаПАН.
Нагадаем, палітык быў затрыманы 6 траўня каля свайго дома супрацоўнікамі АМАП і дастаўлены на Акрэсьціна. Жонцы Някляева паведамілі, што па рашэньні суда ён павінен адбыць пяцісутачным адміністрацыйны арышт за ўдзел у несанкцыянаваным «Маршы нетунеядцаў».
........

Па словах жонкі, яму адмаўляюць у мэдыцынскай дапамозе.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт