Logo Polskiego Radia
Print

У Глыбокім упершыню прайшоў міжнародны дударскі фэст

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.05.2017 20:34
Сваё майстэрства глыбачанам прадставілі музыкі з 7 краінаў.
Дудары ў Глыбокім. Фота: Радыё "Свабода"Дудары ў Глыбокім. Фота: Радыё "Свабода"svaboda.org

У мястэчку Глыбокае на Віцебшчыне ўпершыню прайшоў міжнародны дударскі фэст. На яго прыехалі музыкі з сямі краінаў – паведамляе Радыё «Свабода».

Сярод гасьцей «Дударскага рэю» былі музыкі з Чэхіі, Польшчы, Расеі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі ды іншых дзяржаваў. Арганізатарам музычнага сьвята стаў дудар, перакладчык, літаратар, выкладчык ірляндзкай літаратуры ва ўнівэрсытэце чэскага горада Брно, ураджэнец Глыбоччыны Віталь Воранаў.

Праграма «Дударскага рэю» была вельмі насычанай. Музыкі наведалі магілу заснавальніка прафэсійнага беларускага тэатру Ігната Буйніцкага ў вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёну. Яны далі канцэрт у вёсцы Мосар са знакамітым касьцёлам Сьвятой Ганны і маляўнічым прыкасьцёльным паркам. Акрамя таго, дудары прынялі ўдзел у нядзельнай службе ў Касьцёле Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Вудзела.

Заключны канцэрт удзельнікі «Дударскага рэю» правялі на цэнтральнай плошчы Глыбокага.

Svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт