Лукашэнка павіншаваў Макрона з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
08.05.2017 16:44
Лукашэнка разьлічвае «на падтрымку ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Францыяй».
Эманюэль Макрон. Фота: EPA/THOMAS SAMSON / POOL MAXPPP OUTEPA/THOMAS SAMSON / POOL MAXPPP OUT
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эмануэля Макрона з выбраньнем на пасаду прэзыдэнта Францускай Рэспублікі, паведамляе інфармагентва БелаПАН са спасылкай на прэс-службу кіраўніка Беларусі.
«Карыстаюся выпадкам, каб выказаць зацікаўленасьць у пашырэньні беларуска-французскіх сувязей у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах, разьвіцьці канструктыўнага ўзаемадзеяньня паміж нашымі дзяржавамі ў міжнародных арганізацыях», – гаворыцца ў віншаваньні.
Лукашэнка разьлічвае «на падтрымку ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю й Францыяй дзеля росквіту і дабрабыту народаў дзьвюх краінаў».
Пераможцам другога тура прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі, які адбыўся 7 траўня, са значнай перавагай стаў Эмануэль Макрон. 39-гадовы Макрон – самы малады прэзыдэнт у гісторыі Францыі.
naviny.by/ап