Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадарам краінаў ЭЗ і кітая паказалі «Бітву за Бэрлін»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.05.2017 16:28
Напярэдадні Дня перамогі Ўладзімер Макей запрасіў замежных дыпляматаў на «Лінію Сталіна».
Рэканструкцыя "Бітва за Бэрллін". Кадр з відэароліку на сайце гіторыка-культурнага комплексу Лінія Сталіна"Рэканструкцыя "Бітва за Бэрллін". Кадр з відэароліку на сайце гіторыка-культурнага комплексу Лінія Сталіна"stalin-line.by/youtube/screen

Напярэдадні сьвяткаваньня Дня перамогі ў Вялікай айчыннай вайне Міністэрства замежных справаў Беларусі запрасіла амбасадараў замежных дзяржаваў з жонкамі й дзецьмі на «Лінію Сталіна». Гасьцям паказалі рэканструкцыю «Бітва за Бэрлін». Дыпляматы маглі дакрануцца да вайсковага мінулага Беларусі, да той страшнай старонкі гісторыі», – піша афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА.

У экскурсіі ўдзельнічалі, сярод іншых, амбасадар Кітаю Цуй Цымін і старшыня прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын.

«Партнёрства й супрацоўніцтва павінны быць у аснове міжнароднай палітыкі дзяржаў», - пра гэта заявіў журналістам міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас наведваньня гісторыка-культурнага комплексу.

БЕЛТА/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт