Logo Polskiego Radia
Print

18 гадоў таму зьнік Юры Захаранка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.05.2017 16:27
ААН працягвае патрабаваць ад беларускіх уладаў завяршэньня расьсьледаваньня.
Photo:nv-online.info

18 гадоў таму зьнік Юры Захаранка
ААН працягвае патрабаваць ад беларускіх уладаў завяршэньня расьсьледаваньня.
7 траўня споўнілася 18 гадоў, як у Менску пры нявысьветленых да канца абставінах невядомымі быў скрадзены былы міністар унутраных спраў, адзін зь лідэраў апазыцыі Юры Захаранка.
Лёс Юрыя Захаранкі дагэтуль невядомы, але шмат хто ў Беларусі й сьвеце мяркуе, што зь ім паквіталіся беларускія ўлады. Напярэдадні зьнікненьня Юры Захаранка заяўляў пра неабходнасьць расьсьледаваньня загадкавай сьмерці лідэра апазыцыі Генадзя Карпенкі, а таксама публічна абвінавачваў Аляксандра Лукашэнку ў захопе ўлады ды іншых злачынствах.
Сьледзтва па факце зьнікненьня Юрыя Захаранкі фармальна дагэтуль працягваецца, ужо больш за 10 гадоў справу праз кожныя паўгода працягваюць, але, як мяркуюць беларускія праваабаронцы, рэальна справа замарожаная.
У сакавіку 2017 году Камітэт правоў чалавека ААН разгледзеў скаргу на беларускія ўлады маці зьніклага экс-міністра Ўльяны Захаранкі, якая была пададзеная ў 2014 годзе. Маці зьніклага апазыцыянэра даводзіла, што ўлады Беларусі наўмысна зацягваюць расьсьледаваньне справы яе сына, у тым ліку не інфармуюць пра захады, каб знайсьці тых, хто яго выкраў, і пакараць іх паводле закону.
„КПЧ ААН прызнаў: Беларусь парушыла правы Юрыя Захаранкі, што, верагодна, ён стаў ахвярай пазасудовага забойства, якое зрабілі службовыя асобы, і дзяржава мусіць правесьці расьсьледаваньне ды пакараць вінаватых”, - кажа дырэктарка Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру Раіса Міхайлоўская.
Паводле праваабаронцы, рашэньне аб завяршэньні расьсьледаваньня й перадачы справы ў суд Беларусь мусіць выканаць цягам 180 дзён.
Праваабаронцам невядома пра тое, як адрэагавалі беларускія ўлады на рашэньне Камітэту правоў чалавека ААН адносна справы Юрыя Захаранкі.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт