Huawei плянуе важныя праекты ў „Вялікім камені”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.05.2017 14:11
Папкоў: Кітайская кампанія даўно прысутнічае на беларускім рынку, дзе рэалізуе нямала праектаў.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Huawei сумесна зь вядучымі кітайскімі апэратарамі будзе ажыцьцяўляць важныя тэлекамунікацыйныя праекты ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку „Вялікі камень”. Аб гэтым паведаміў міністар сувязі й інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў, выступаючы на цырымоніі ўручэньня сэртыфікатаў студэнтам, якія пасьпяхова прайшлі адбор і накіроўваюцца на стажыроўку ў Кітай па міжнароднай праграме „Насеньне будучыні”.
Кіраўнік ведамства зьвярнуў увагу на той факт, што кітайская кампанія Huawei даўно прысутнічае на беларускім рынку й пасьпяхова рэалізуе нямала праектаў. Значным зьяўляецца і міжнародны праект „Насеньне будучыні”, дзе прадугледжана навучаньне беларускіх студэнтаў у КНР.
Міністар перакананы, што супрацоўніцтва Беларусі й кампаніі Huaweі, якая рэалізуе гэты адукацыйны праект, будзе паглыбляцца, напаўняючыся новымі праектамі, у тым ліку тэлекамунікацыйнымі на тэрыторыі індустрыяльнага парка „Вялікі камень”.
У сваю чаргу старшыня таварыства дружбы „Беларусь-Кітай” Анатоль Тозік зьвярнуў увагу, што Huawei ўносіць вялікі ўклад у разьвіцьцё беларуска-кітайскага ўзаемадзеяньня, і гэта адукацыйны праект - добры складнік двухбаковага супрацоўніцтва.
belta.by/аз