Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманы Ўладзімір Някляеў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.05.2017 10:11
Гэта помста за ўдзел у Маршы недармаедаў.
фота: Facebook

Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева затрымалі каля 10-й гадзіны 6 траўня побач зь ягоным домам у Менску.

Інфармацыю распаўсюдзіла жонка палітыка Вольга. Паводле яе меркаваньня, Някляеў затрыманы па адміністрацыйнай справе за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 17 лютага ў Менску і мае адбыць 5 сутак арышту.

«Было нечакана. Мы колы зьбіраліся ў машыне мяняць. Затрымліваў АМАП, але спакойна, — распавяла Вольга. Сказалі, што вязуць на Акрэсьціна. Цяпер рыхтую яму перадачу».

«Марш недармаедаў» — першая акцыя з сэрыі пратэстаў супраць Дэкрэту № 3 — адбылася ў Менску 17 лютага і сабрала каля 1000 удзельнікаў.

Паводле Радыё “Свабода”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт