Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі могуць урэзаць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.05.2017 09:08
Нормы ўвозу тавараў на тэрыторыю Эўразійскага эканамічнага саюзу хочуць зьнізіць да 500 эўра і 25 кіляграмаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі і іншых краінах ЭАЭС могуць урэзаць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў.
Нормы бяспошліннага ўвозу тавараў фізычнымі асобамі для асабістых мэтаў на тэрыторыю Эўразійскага эканамічнага саюзу хочуць зьнізіць да 500 эўра і 25 кіляграмаў. Адпаведная прапанова ўтрымліваецца ў праекце рашэньня Савета Эўразійскай эканамічнай камісіі «Аб прымяненьні мытных пошлін, падаткаў адносна тавараў для асабістага карыстаньня«. Калі краінам ЭАЭС удасца дамовіцца аб нормах бяспошліннага ўвозу тавару, то абноўленыя ліміты будуць дзейнічаць і ў Беларусі.
Па прапанове ЭЭК, з 1 студзеня 2019 года ліміт павінен быць зрэзаны да 1000 эўра і 50 кіляграмаў, з 1 студзеня 2020 года – да 750 эўра і 35 кіляграмаў, а з 1 студзеня 2021 года – да 500 эўра і 25 кіляграмаў. Гэтыя абмежаваньні прапануюць увесьці на тавары, якія перамяшчаюцца на аўтамабілях, аўтобусах, па чыгунцы або па моры. Пры перасячэньні мяжы авіятранспартам ліміты на тавары застаюцца ранейшымі – на суму да 10 000 эўра і вагай ня больш за 50 кіляграмаў.
Зараз у ЭАЭС бязмытны ўвоз тавараў фізычнай асобай пры перасячэньні наземным транспартам абмежаваны 1,5 тысячамі эўра і 50 кіляграмамі. Нагадаем, з 14 красавіка мінулага года ў Беларусі ўвялі абмежаваньні для тых, хто перасякае мяжу часьцей за адзін раз у тры месяцы. У такім выпадку можна прывезьці бязмытна з-за мяжы тавар на суму ня больш за 300 эўра або вагай ня больш за 20 кіляграмаў.
Пакуль краінам ЭАЭС не ўдалося дамовіцца па нормах бяспошліннага ўвозу тавару фізычнымі асобамі.
Зрэзаць нормы да 500 эўра і 25 кіляграмаў у Эўразійскім эканамічным саюзе яшчэ ў мінулым годзе прапанавала Беларусь.
Чытаць цалкам: https://finance.tut.by/news542104.html

Нормы бяспошліннага ўвозу тавараў фізычнымі асобамі для асабістых мэтаў на тэрыторыю Эўразійскага эканамічнага саюзу хочуць зьнізіць да 500 эўра і 25 кіляграмаў. Адпаведная прапанова ўтрымліваецца ў праекце рашэньня Савета Эўразійскай эканамічнай камісіі "Аб прымяненьні мытных пошлін, падаткаў адносна тавараў для асабістага карыстаньня". Калі краінам ЭАЭС удасца дамовіцца аб нормах бяспошліннага ўвозу тавару, то абноўленыя ліміты будуць дзейнічаць і ў Беларусі.

Па прапанове ЭЭК, з 1 студзеня 2019 года ліміт павінен быць зрэзаны да 1000 эўра і 50 кіляграмаў, з 1 студзеня 2020 года – да 750 эўра і 35 кіляграмаў, а з 1 студзеня 2021 года – да 500 эўра і 25 кіляграмаў. Гэтыя абмежаваньні прапануюць увесьці на тавары, якія перамяшчаюцца на аўтамабілях, аўтобусах, па чыгунцы або па моры. Пры перасячэньні мяжы авіятранспартам ліміты на тавары застаюцца ранейшымі – на суму да 10 000 эўра і вагай ня больш за 50 кіляграмаў.

Зараз у ЭАЭС бязмытны ўвоз тавараў фізычнай асобай пры перасячэньні наземным транспартам абмежаваны 1,5 тысячамі эўра і 50 кіляграмамі. Нагадаем, з 14 красавіка мінулага года ў Беларусі ўвялі абмежаваньні для тых, хто перасякае мяжу часьцей за адзін раз у тры месяцы. У такім выпадку можна прывезьці бязмытна з-за мяжы тавар на суму ня больш за 300 эўра або вагай ня больш за 20 кіляграмаў.

Пакуль краінам ЭАЭС не ўдалося дамовіцца па нормах бяспошліннага ўвозу тавару фізычнымі асобамі.

Зрэзаць нормы да 500 эўра і 25 кіляграмаў у Эўразійскім эканамічным саюзе яшчэ ў мінулым годзе прапанавала Беларусь.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт