Сьледчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце шпіянажу «УКантакце»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.05.2017 15:23
26-гадовая жыхарка сталіцы заўважыла, што нехта на ейным акаунце ў «УКантакце» рэдагуе інфармацыю.
Photo: freestockphotos.biz
29 -гадовага праграміста абвінавачваюць ва ўсталяваньні на кампутары кліентаў фірмы, у якой ён працаваў, шпіёнскіх праграмаў.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску расьсьледуе крымінальную справу ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да кампютарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэксу Беларусі ў дачыненьні да работніка адной са сталічных фірмаў», паведамляе прэс-служба СК.
У траўні 2016 года, 26-гадовая жыхарка сталіцы заўважыла, што нехта ўваходзіць на ейны акаунт у сацыяльнай сетцы «УКантакце», рэдагуе інфармацыю ды праглядае перапіску. Дзяўчына зьвярнулася ў міліцыю.
Пасьля кампутэрна-тэхнічнай экспэртызы і апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў сьледчыя знайшлі 29-гадовага ўраджэнца Берасьцейшчыны, які ўсталяваў вірусныя праграмы на кампутар пацярпелай.
Падчас ператрусу ў падазраванага знайшлі файлы з асабістымі дадзенымі іншых грамадзянаў: паролі да «Webmoney», пластыкавых банкаўскіх картаў ды асабістых кабінэтаў інтэрнэт-банкінгу.
belsat.eu/яс