Logo Polskiego Radia
Print

У Адэсу не пусьцілі трох беларусаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.05.2017 14:01
Мужчынаў падазраюць у падрыхтоўцы правакацыяў.
dpsu.gov.ua

У Адэсу не пусьцілі трох беларусаў
Мужчынаў падазраюць у падрыхтоўцы правакацыяў.
Украінскія памежнікі разам з паліцыяй за суткі затрымалі восем замежнікаў па падазрэньні ў падрыхтоўцы правакацыяў. Усе яны мужчыны моцнага целаскладу, якія нібыта прыбылі для ўдзелу ў спартовых спаборніцтвах.
Паведамляецца, што гэта трое грамадзян Беларусі й чацьвёра грамадзян Кыргызстана, якія прыляцелі авіярэйсам „Менск-Адэса”. Восьмы — грамадзянін Расеі, ён прыбыў з Дубая ў аэрапорт „Барыспаль”.
Украінскія праваахоўнікі высьветлілі, што ўсіх іх запрасіла адна і тая ж грамадзкая арганізацыя. Хутчэй за ўсё, яна прыцягвала баевікоў на Кулікова поле ў Адэсу, якія таксама ўдзельнічалі ў спробах сілавога захопу будынкаў дзяржаўных органаў улады.
Усе названыя замежнікі не змаглі ўказаць выразнай мэты свайго падарожжа ва Ўкраіну, таму іх вярнулі зваротным рэйсам, інфармуе Памежная служба Ўкраіны.
Там адзначылі, што напярэдадні чарговай гадавіны трагедыі ў Адэсе прымаюць узмоцненыя меры супраць магчымых правакатараў. Нагадаем, што 2 траўня 2014 году падчас сутычак у Адэсе паміж прарасейскімі і ўкраінскім актывістамі загінулі 48 чалавек.
unian.net/euraradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт