Расейскі лаўкостар „Перамога” будзе лётаць з Масквы ў Гомель
Расавіяцыя дала згоду кампаніі на палёты з Масквы ў Гомель сем разоў на тыдзень.
Расейскі нізкабюджэтны авіяперавозчык „Перамога” (уваходзіць у групу „Аэрафлот”) атрымаў у Расеі дазвол на палёты ў Гомель. Гэта вынікае з загада ад 28 красавіка, разьмешчанага на сайце Фэдэральнага агенцтва паветранага транспарту (Расавіяцыя).

Варта адзначыць, што раней „Перамога” ўжо спрабавала выйсьці на рынак авіяперавозак Беларусі, але сутыкнулася зь цяжкасьцямі. Так, у пачатку 2016 году расейскія СМІ сьцьвярджалі, у прыватнасьці, што затрымкі ў акрэдытацыі адбываюцца з-за нежаданьня авіякампаніі „Белавія” ўзгадніць тарыфы па гэтым маршруце.
Газэта „Ведомости” ў лютым мінулага году паведаміла, што гендырэктар „Перамогі” Андрэй Калмыкоў папрасіў Міністэрства транспарту РФ „садзейнічаць ва ўрэгуляваньні тарыфных спрэчак з беларускай авіякампаніяй „Белавія”. Для палётаў у Беларусь трэба атрымаць акрэдытацыю дэпартамэнта па авіяцыі, адна з умоў акрэдытацыі — узгадненьне тарыфаў з прызначаным з боку Беларусі перавозчыкам („Белавія”), адзначаў Калмыкоў.
Паводле яго, у пачатку сьнежня 2015 году „Перамога” падала заплянаваныя тарыфы „Белавія”, якія прыкладна на 30% ніжэйшыя, чым у іншых авіякампаній”, але тая адмовілася іх узгадніць, палічыўшы, што яны могуць прывесьці да зьніжэньня тарыфаў на кірунку Масква — Менск і дэстабілізаваць існую канкурэнтную сытуацыю.
У Міністэрстве транспарту й камунікацый Беларусі тады абверглі інфармацыю, што беларускі бок адмовіў расейскаму лаўкостару ў палётах. „Авіякампанія „Перамога” прайшла ўзгадненьне з дэпартамэнтам па авіяцыі ва ўстаноўленым парадку, дакумэнты яны атрымалі. Працягваюцца перамовы на ўзроўні ўзгадненьня тарыфаў. Перамовы вядуцца ў рабочым парадку. Існуюць агульныя правілы: калі вы хочаце атрымаць акрэдытацыю, вы павінны даць пакет дакумэнтаў. Такімі публікацыямі „Перамога” падагравае штучную цікавасьць”, — заявілі БелаПАН тады ў прэс-службе Мінтранса.
belapan.com/аз