Мікалай Статкевіч знайшоўся ў турме на Акрэсьціна
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.04.2017 11:20
Яго асудзілі на пяць сутак хутчэй за ўсё за дробнае хуліганства.
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"
Зьніклы апазыцыянер Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна. Яго асудзілі на пяць сутак. Пра гэта жонка палітыка Марына Адамовіч паведаміла журналістцы Натальлі Радзінай. Хутчэй за ўсё, Статкевіча абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Марына Адамовіч шукала мужа 16 гадзін.
Статкевіч зьнік увечары 28 красавіка. Гэта адбылося напярэдадні несанкцыянаванай акцыі 1 траўня, на якую ён заклікаў грамадзян.
За гэтую вясну Статкевіча ўжо другі раз нейтралізуюць падобным чынам перад вулічнай акцыяй. Першы раз яго затрымалі супрацоўнікі КДБ перад 25 сакавіка. Тады яны заяўлялі жонцы палітыка, што не маюць пра яго ніякіх зьвестак.
euroradio.fm/яс