Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка запэўніў, што вучэньні «Захад-2017» не нясуць небясьпекі Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.04.2017 14:13
Парашэнка верыць у добрыя намеры Беларусі, але праблемай зьяўляюцца яе саюзьніцкія адносіны з Расеяй.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарfoto: vsr.mil.by

Аляксандр Лукашэнка запэўніў Пятра Парашэнку ў тым, што расейска-беларускія ваенныя вучэньні "Захад-2017" не ператворацца ў падрыхтоўку да ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Пра гэта прэзыдэнт Украіны паведаміў 28 красавіка на цырымоніі перадачы ўкраінскім памежнікам сучасных высокаэфэктыўных сродкаў ваеннай радыёсувязі.

"Падкрэсьліваю, што ў мяне няма ніякіх сумненьняў у выключна добрых намерах Беларусі, але яна знаходзіцца ў саюзьніцкіх адносінах з Расеяй. А да Масквы ў нас даверу ўжо няма, — цытуе Парашэнку Укринформ. — І таму для мяне было надзвычай важна, што я атрымаў ад кіраўніка беларускай дзяржавы цьвёрдыя запэўненьні, што заплянаваныя расейска-беларускія стратэгічныя вучэньні "Захад-2017" ля ўкраінскай мяжы не ператворацца ў падрыхтоўку РФ плацдарма для ўварваньня ва Украіну зь беларускай тэрыторыі".

Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2017" пройдуць на тэрыторыі Беларусі й Расеі ў верасьні. Неспакой адносна вучэньняў неаднаразова выказвалі заходнія палітыкі.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт