Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’еры Беларусі й Славакіі сустрэліся ў Браціславе

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.04.2017 16:45
Урады дзьвюх краінаў намераныя павялічыць таваразварот.
Робэрт Фіца й Андрэй Кабякоў, Браціслава 27 красавіка 2017 г. Фота прэс-службы славацкага ўраду. Робэрт Фіца й Андрэй Кабякоў, Браціслава 27 красавіка 2017 г. Фота прэс-службы славацкага ўраду. vlada.gov.sk

Славакія разьлічвае павялічыць таваразварот зь Беларусьсю – заявіў прэм’ер-міністар Славакіі Робэрт Фіца пасьля перамоваў з кіраўніком ураду Беларусі Андрэем Кабяковым, якія прайшлі ў Браціславе.

«Славакія ня можа быць задаволеная тым узроўнем таваразвароту зь Беларусьсю, які быў у мінулым годзе, – каля 163 мільёнаў эўра», – цытуе Робэрта Фіца афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА.

Як заявіў прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў, гэты візыт беларускай дэлегацыі ў Славакію стаў «добрым працягам дыялёгу, пачатага ў лістападзе 2016 году». Як і падчас мінулай сустрэчы ў Менску, Андрэй Кабякоў і Робэрт Фіца абмяркоўвалі пытаньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

За мінулыя месяцы бакі прасунуліся па шэрагу напрамкаў, напрыклад, у галіне фармацэўтыкі, энэргетыкі і ўтылізацыі адходаў – паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт