На новым радовішчы пад Жлобінам здабытыя першыя барэлі нафты
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.04.2017 10:17
Паводле ацэнак спэцыялістаў, у нетрах знаходзіцца да 800 тыс. тон нафты.
Photo:Cornelia Kopp/flickr.com/Commercial use allowed
На новым радовішчы пад Жлобінам здабытыя першыя барэлі нафты, паведаміў тэлеканал СТВ у праграме „Навіны. 24 гадзіны”. Паводле ацэнак спэцыялістаў, у нетрах знаходзіцца да 800 тыс. тон нафты.
„Толькі за 2016 год здабычу вуглевадароднай сыравіны ў Беларусі павялічылі ўдвая. Больш выкарыстоўваюць і іншых выкапнёвых рэсурсаў”, — паведамляе СТВ.
Як адзначыў міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэй Каўхута, павялічаны запасы па мелу, будаўнічых матэрыялах, вадзе. „Акрамя мінэральных рэсурсаў, аднаўляецца й павялічваецца патэнцыял прыродны”, — сказаў член урада.
СТВ нагадвае, што ў пачатку году на нафтавай карце Беларусі зьявілася адно з найбуйнейшых радовішчаў. Яго запасы ацэньваюць амаль у 2 млн т. Яны залягаюць на глыбіні 5 тыс. мэтраў. Нягледзячы на гэта, разьлікі паказалі мэтазгоднасьць здабычы нафты на Ўгольскім радовішчы.
belapan.com/аз.