....
Праграма Беларусі з МВФ мяркуе прыватызацыю дзяржпрадпрыемстваў
Умовы праграмы Беларусі з Міжнародным валютным фондам прадугледжваюць прыватызацыю прадпрыемстваў. Паводле інфармацыі БелаПАН, уладам трэба ўзгадніць пералік дзяржактываў, у дачыненьні да якіх павінна ажыцьцяўляцца перадпрадажная падрыхтоўка.
«Папярэднія ўмовы праграмы з МВФ прадугледжваюць, што павінна ажыцьцяўляцца перадпрадажная падрыхтоўка дзесяці прадпрыемстваў. Пакуль пералік такіх прадпрыемстваў не ўзгоднены на дзяржаўным узроўні», – паведаміў БелаПАН экспэрт у фінансавых колах.
Акрамя таго, экспэрты Міжнароднага валютнага фонду рэкамэндуюць беларускім уладам у мэтах павышэньня эфэктыўнасьці дзяржсэктара перадаць дзяржпрадпрыемства ад міністэрстваў і канцэрнаў пад кіраваньне адзінай структуры.
«Пакуль усё гэта на ўзроўні прапановаў, дыскусій. Аднак калі будзе стварацца холдынг і ён стане рынкавых чынам кіраваць дзяржпрадпрыемствамі, то міжнародныя фінансавыя арганізацыі гатовы дапамагчы Беларусі ў гэтым кірунку і прыцягнуць спэцыялістаў, якія ведаюць, як гэтая сыстэма кіраваньня дзяржпрадпрыемствамі працуе ў сьвеце», – сказаў экспэрт.
Беларусь вядзе перамовы з МВФ, неабходныя для заключэньня крэдытнай праграмы з фондам, ужо практычна два гады. Працэс гэты пачаўся вясной 2015 года, калі беларускія ўлады ў супрацоўніцтве з Сусьветным банкам сталі рыхтаваць «дарожную карту» па рэфармаваньні эканомікі.
Аднак бакам пакуль не ўдалося выйсьці на падпісаньне новай крэдытнай праграмы.a

Аднак бакам пакуль не ўдалося выйсьці на падпісаньне новай крэдытнай праграмы.
tut.by/ав