Logo Polskiego Radia
Print

Менск рыхтуецца да прыватызацыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.04.2017 18:19
Улады выношчваюць пляны продажу бровару “Крыніца”.
pixabay.com/Public Domain CC0

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЕБРР) займаецца перадпрыватызацыйнай падрыхтоўкай менскага піўзавода «Крыніца».

Аднак стратэгічных інвэстараў на прадпрыемстве пакуль не чакаюць. Экспэрты ЭБРБ дапамагаюць кампаніі палепшыць кіраваньне, кантроль якасьці і некаторыя іншыя паказьнікі.

На тыдні старшыня канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Аляксандр Забела заявіў, што на «Крыніцу» «дастаткова сур’ёзна глядзяць» дзве транснацыянальныя кампаніі, якія выпускаюць на ёй ліцэнзійную лінейку прадукцыі. Гэта кампаніі з Даніі і Турцыі, але «не «Карлсберг». Летась турэцкая кампаніі Anadolu Efes падпісала з менскім заводам ліцэнзійнае пагадненьне на розьліў «Залатой бочкі» і заявіла, што не супраць стаць акцыянерам прадпрыемства.

Актуальнай праблемай «Крыніцы» з’яўляюцца плацяжы па ранейшых крэдытах. Кожны месяц трэба вяртаць каля 50 мільярдаў недэнамінаваных рублёў і плаціць толькі па працэнтах. Пры гэтым завод цяпер рэнтабельны і працуе з чыстым прыбыткам, таму стаўленьне да яго з боку ЕБРР зьмянілася.

Цяпер дзяржаве належыць 84,5% акцыяў “Крыніцы”.

Паводле TUT.BY /Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт