Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка 21 красавіка зьвернецца да народу з пасланьнем

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.04.2017 07:11
Прамая трансьляцыя з Авальнай залы Дома ўраду пачнецца ў 10.00.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр ЛукашэнкаФота: president.gov.by

Лукашэнка 21 красавіка зьвернецца да народу з пасланьнем
Прамая трансьляцыя з Авальнай залы Дома ўраду пачнецца ў 10.00.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка зьвернецца са штогадовым Пасланьнем да беларускага народу й Нацыянальнага сходу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Выступленьне кіраўніка дзяржавы адбудзецца ў час сумеснага паседжаньня Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Прамую трансьляцыю з Авальнай залы Дома ўраду будуць весьці тэлеканалы „Беларусь 1” і „Беларусь 24”", а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Трансьляцыя пачнецца ў 10.00. Тэлевізійную вэрсію пасланьня пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.
На мерапрыемства запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўраду, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіраваньня, буйнейшых прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпляматычнага корпуса.
belta.by/аз

Кіраўнік Беларусі Аляксандaр Лукашэнка 21 красавіка зьвернецца са штогадовым Пасланьнем да беларускага народу й Нацыянальнага сходу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Выступленьне кіраўніка дзяржавы адбудзецца ў час сумеснага паседжаньня Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Прамую трансьляцыю з Авальнай залы Дома ўраду будуць весьці тэлеканалы „Беларусь 1” і „Беларусь 24”", а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Трансьляцыя пачнецца ў 10.00. Тэлевізійную вэрсію пасланьня пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

На мерапрыемства запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўраду, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіраваньня, буйнейшых прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпляматычнага корпуса.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт