Лукашэнка заняўся ўпарадкаваньнем краіны
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.04.2017 15:47
Усе райцэнтры й гарадкі трэба прывесьці ў парадак – заявіў беларускі кіраўнік.
Foto: screenshot z president.gov.by
Азнаёміўшыся з Рэчыцкім раёнам зь верталёта, а таксама праехаўшы па горадзе, Лукашэнка застаўся задаволены ўбачаным. "У Рэчыцы парадак, малайцы", - пахваліў Лукашэнка. Ён дадаў, што яму давядзецца праехацца па ўсіх райцэнтрах, каб хутчэй навялі парадак.
Беларускі кіраўнік зазначыў, што кожны жыхар павінен унесьці ўклад у тое, каб яго малая радзіма была дагледжанай і прыгожай.
Адказваючы на пытаньні працаўнікоў калектыву, кіраўнік дзяржавы пазытыўна ацаніў перамены, што адбыліся ў Рэчыцы, і выказаў упэўненасьць у добрых пэрспэктывах разьвіцьця прадпрыемства.
Паводле Белта/юл