Актывіст Зьміцер Паліенка застанецца ў турме на паўтара года
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.04.2017 16:01
Суд Заводзкага раёну Менску адмяніў адтэрміноўку пакараньня.
Зьміцер Паліенкафота: праваабарончы цэнтар "Вясна"
Грамадзкі актывіст Зьміцер Паліенка застанецца ў турме на паўтара года. 7 красавіка суд Заводзкага раёну Менска адмяніў адтэрміноўку пакараньня. Прама з судовай залі Паліенку адвезьлі адбываць 2-гадовае пакараньне.
Паліенка быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня 12 кастрычніка 2016 года. Удзельніка акцыі раварыстаў «Крытычная маса» прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта й распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт.
З улікам часу, праведзенага ў 2016 годзе пад вартай да суду, тэрмін зьняволеньня актывіста складзе паўтара года й 13 дзён.
Нядаўна Паліенка адбыў два запар адміністрацыйныя арышты за ўдзел у акцыях пратэсту. Першае пакараньне яму прызначылі за акцыю ля Дома правасудзьдзя, дзе малады чалавек выказваў нязгоду з рашэньнем па «справе антыфашыстаў». Другім разам яго асудзілі за акцыю ў Курапатах.
праваабарончы цэнтар «Вясна»/эўрарадыё/вс