Савет міністраў Беларусі ўнёс зьмены ў візавыя правілы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        08.04.2017 08:04
                    
                                 
                
                
                    Пастанова накіраваная на ўдасканаленьне прававога рэгуляваньня практыкі працы замежных установаў. 
                
                
                    
                        
Szczepan1990/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         Савет міністраў Беларусі ўнёс зьмены й дапаўненьні ў візавыя правілы. Пастанова (№ 253 ад 6 красавіка) накіраваная на ўдасканаленьне прававога рэгуляваньня практыкі працы замежных установаў. Дакумэнтам пашыраюцца паўнамоцтвы службовых асобаў галоўнага консульскага ўпраўленьня МЗС. Спрошчаны парадак выдачы ўязных візаў замежнікам з шэрагу краін у Нацыянальным аэрапорце «Менск».
Як інфармуе прэс-служба Саўміна, пэўныя дакумэнты візавай падтрымкі могуць быць прынятыя ў копіях. Выдача кароткатэрміновых уязных візаў у мэтах турызму «можа зьдзяйсьняцца на падставе пацьверджаньня броні ў калектыўных і індывідуальных сродках разьмяшчэньня, атрыманага па факсымільнай сувязі ці іншых каналах сувязі». Пабрабязнасьці даступныя на сайце Савета міністраў Беларусі.
эўрарадыё/вс