Logo Polskiego Radia
Print

Мінкульт адмовіўся прызнаць БАЖ і ПЭН-цэнтар творчымі саюзамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.04.2017 09:58
Міністэрства культуры адмовілася адмяніць пастанову, паводле якой арганізацыі не ўвайшлі ў пераклік творчых саюзаў.

/

Мінкульт адмовіўся прызнаць БАЖ і ПЭН-цэнтар творчымі саюзамі
Міністэрства культуры адмовілася адмяніць пастанову № 7 ад 30 студзеня 2017 года, паводле якой ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і Беларускі ПЭН-цэнтар не ўвайшлі ў пераклік творчых саюзаў.
Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на калектыўны зварот БАЖ, Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменьнікаў, які арганізацыі накіроўвалі 15 сакавіка. Паводле міністэрства, статус творчага работніка, члена творчага саюза, пацьвярджаецца творчым саюзам у парадку, устаноўленым менавіта статутам творчага саюза.
Нагадаем, што ГА «БАЖ», РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр», ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» зьвярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць, чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў сьпіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя грамадзкія аб’яднаньні, сябры якіх займаюцца аналягічнай дзейнасьцю, у гэты сьпіс увайшлі.
«Згодна з арт. 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, усе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. Сытуацыя, калі па незразумелых і непразрыстых крытэрах адны з грамадзкіх абʼяднаньняў былі ўключаны Міністэрствам культуры ў пералік творчых саюзаў, а другія – не, ёсьць паказальнікам дыскрымінацыйнага падыходу з боку міністэрства да шэрагу арганізацыяў і іх членаў, якія займаюцца творчай працай, што парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь», – гаварылася ў звароце ў Мінкульт.
Тым часам, пакуль ішоў разгляд дадзенага звароту, Міністэрства культуры ўсё ж скарэктавала пастанову №7, вярнуўшы статус творчага саюза Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

БАЖ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт