Logo Polskiego Radia
Print

Абаронцы Курапатаў патрабуюць вызваленьня затрыманых калегаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.04.2017 13:09
Гэтае патрабаваньне прагучала падчас сустрэчы зь міністрам культуры Барысам Сьвятловым.
pl.wikipedia.org

Абаронцы Курапатаў патрабуюць вызваленьня затрыманых калегаў
Гэтае патрабаваньне прагучала падчас сустрэчы зь міністрам культуры Барысам Сьвятловым.
5 красавіка прадстаўнікі ініцыятывы „Экспэрты ў абарону Курапатаў” Вацлаў Арэшка, Марат Гаравы і Алесь Марачкін сустрэліся зь міністрам культуры Барысам Сьвятловым. Яны высунулі 5 пунктаў, пры рэалізацыі якіх, яны й іншыя экспэрты паўдзельнічаюць у стварэньні мэмарыяла ў Курапатах, зь ініцыятывай якога выступілі ўлады.
Самы галоўны пункт — вызваленьне ўсіх абаронцаў Курапатаў і тых, супраць каго цяпер выстаўленыя палітычна матываваныя абвінавачаньні (сярод іх — Зьміцер Дашкевіч). Яшчэ адзін з пунктаў — шырокі ўдзел грамадзкасьці ў стварэньні мэмарыяла й просьба паважаць усе канфэсіі й рэлігіі пры стварэньні помніка.
Паводле слоў прадстаўнікоў ініцыятывы, Сьвятлоў прыняў іх вельмі добра. Адзначым, што зусім нядаўна праходзіла выстава, арганізаваная ініцыятывай і прысьвечаная Курапатам. На ёй былі выстаўленыя некалькі макетаў мэмарыяла. 19 красавіка яны прадставяць яшчэ адзін макет.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт