Гарадзкі суд пакінуў арышт Баразенку ў сіле
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.04.2017 15:22
Журналіст "Белсата" за "лаянку" адбывае 15 дзённы адміністратыўны арышт.
www.pixabay.com
Менскі гарадзкі суд пакінуў рашэнне ад арышце журналіста тэлеканала “Белсат” Аляксандра Баразенкі на 15 сутак у сіле.
Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/alyaksandr-barazenka-abskardzhvae-pry/
Рашэньне аб арышце відэаапэратара тэлеканала «Белсат» 27 сакавіка вынесла судзьдзя суда Маскоўскага раёна Менска Тацьцяна Матыль.
Баразенка быў затрыманы 25 сакавіка ў цэнтры сталіцы падчас разгону АМАПам акцыі, прымеркаванай да Дня Волі. Міліцыя ўжыла ў яго дачыненьні артыкул 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) - нібыта ён нецэнзурна лаяўся ў грамадзкім месцы. Баразенка віны не прызнаў.
Падчас допыту на судовым пасяджэньні Баразенка паведаміў, што 25 сакавіка «выконваў прафэсійныя абавязкі на масавай акцыі - вёў прамую трансляцыю акцыі, назіраў за разьвіцьцём падзей».
Суд задаволіў хадайніцтва Баразенкі пра прагляд запісу відэатрансляцыі, якую вёў журналіст. Як высьветлілася, Баразенка падчас акцыі маўчаў і падаў голас толькі падчас затрыманьня, калі прадстаўляўся.
Нягледзячы на гэта, судзьдзя Матыль прызнала журналіста вінаватым і прысудзіла да арышту.
Баразенка на знак пратэсту абвясьціў галадоўку.