У справе „Белага Легіёну” ўжо 9 абвінавачаных
Сяргея Барстока й Рамана Васільева ўжо вызвалілі.
Яшчэ двум чалавекам выстаўленыя абвінавачаньні па справе „Белага Легіёну”. Алесю Яўдаху і Ўладзімеру Румянцаву таксама прад’явілі абвінавачваньне ў „падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. Пра гэта паведаміла Ніна Шыдлоўская, якая трымае сувязь з адвакатамі й сваякамі затрыманых па справе „Белага легіёну”.
Такім чынам ужо вядома пра дзевяць чалавек, якім афіцыйна выставілі абвінавачаньне. Гэта Зьміцер Дашкевіч, Міраслаў Лазоўскі, Іван Кавальчук, Яўген Палтаржыцкі, Сяргей Стрыбульскі, Аляксей Абрамаў, Алесь Яўдаха, Уладзімер Румянцаў і Андрэй Бяляўскі.
Усім ім выстаўленыя абвінавачаньні паводле 3-й часткі 293 артыкулу Крымінальнага кодэксу — аб навучаньні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.
Дваіх чалавек, то бок Сяргея Барстока й Рамана Васільева ўжо вызвалілі.
svaboda.org/аз
Яшчэ двум чалавекам выстаўленыя абвінавачаньні па справе „Белага Легіёну”. Алесю Яўдаху і Ўладзімеру Румянцаву таксама прад’явілі абвінавачваньне ў „падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. Пра гэта паведаміла Ніна Шыдлоўская, якая трымае сувязь з адвакатамі й сваякамі затрыманых па справе „Белага легіёну”.
Такім чынам ужо вядома пра дзевяць чалавек, якім афіцыйна выставілі абвінавачаньне. Гэта Зьміцер Дашкевіч, Міраслаў Лазоўскі, Іван Кавальчук, Яўген Палтаржыцкі, Сяргей Стрыбульскі, Аляксей Абрамаў, Алесь Яўдаха, Уладзімер Румянцаў і Андрэй Бяляўскі.
Усім ім выстаўленыя абвінавачаньні паводле 3-й часткі 293 артыкулу Крымінальнага кодэксу — аб навучаньні й падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.