Logo Polskiego Radia
Print

РФ: Беларусь - перавалачная база санкцыйнай прадукцыі на тэрыторыю Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2017 14:27
Паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ: Беларусь скарысталася харчовым эмбарга.
thekievtimes.ua

Беларусь - перавалачная база санкцыйнай прадукцыі на тэрыторыю РФ
Паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ: Беларусь скарысталася харчовым эмбарга.
Беларусь скарысталася харчовым эмбарга для незаконнага рээкспарту санкцыйнай прадукцыі з Эўразьвазу, заявіў міністар сельскай гаспадаркі РФ Аляксандар Ткачоў, выступаючы на выніковай калегіі Рассельгаснагляду 31 сакавіка ў пасёлку Быкава (Маскоўская вобласьць).
„Ёсьць яшчэ адзін аспэкт, зьвязаны з пастаянным імкненьнем нашых партнэраў па ЭАЭС стаць уваходнымі варотамі або, калі заўгодна, заднімі дзьвярыма расейскага рынку. Гэта вялікая спакуса ў абыход абмежаваньняў для шэрагу заходніх краін везьці да нас санкцыйную прадукцыю”, - цытуе міністра ТАСС.
Паводле яго слоў, у прыватнасьці, Беларусь з моманту ўвядзеньня ў 2014 годзе харчовага эмбарга скарысталася перавагамі зоны свабоднага гандлю на тэрыторыі Эўразійскага саюза. „І ў кароткі тэрмін стала найбуйнейшай перавалачнай базай санкцыйнай прадукцыі на тэрыторыю Расеі, заняўшы больш за 15% імпартнага рынка Расеі, тады як у 2012 годзе доля такой прадукцыі зь Беларусі не перавышала 1%”, — растлумачыў Ткачоў.
Міністар зьвярнуў увагу, што пад выглядам прадукцыі беларускага паходжаньня пастаўляецца санкцыйная прадукцыя з Эўразьвязу: яблыкі й грыбы з Польшчы, гародніна з Нідэрляндаў, Бэльгіі, Францыі й іншых эўрапейскіх краін. Для вырашэньня гэтай праблемы на ўчастках мяжы з Беларусьсю й Казахстанам была арганізавана праца больш як 40 часовых кантрольных вэтэрынарных пунктаў, што дазволіла выявіць незаконныя схемы паставак падкантрольнай прадукцыі: лжывы транзыт, пастаўку прадукцыі пад выглядам тавараў прыкрыцьця, рээкспарт мяса й сыру, пастаўку прадукцыі з фальсыфікаванымі вэтэрынарнымі сэртыфікатамі.
Усяго з моманту ўвядзеньня эмбарга было затрымана й зьнішчана каля 9 тыс. тон кантрабанднай расьліннай прадукцыі й амаль 400 тон прадукцыі жывёльнага паходжаньня, дадаў Ткачоў.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт