Logo Polskiego Radia
Print

Пасьля вобыскаў у офісах "Белсата" затрыманы апэратар тэлеканала

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.03.2017 15:01
Раніцай 31 сакавіка прайшлі вобыскі ў двух менскіх офісах польскага тэлеканала "Белсат".
Photo: belsat.eu

Пасьля вобыскаў у офісах "Белсата" затрыманы апэратар тэлеканала Алесь Любянчук
Раніцай 31 сакавіка прайшлі вобыскі ў двух менскіх офісах польскага тэлеканала "Белсат". Пасьля аобыску затрыманы апэратар Алесь Любянчук. Вядома, што яго адвезьлі ва УУС Першамайскага раёна Менска.
Карэспандэнт "Белсата" Алесь Залеўскі вёў прамую відэатрансляцыю ля дома на вуліцы Кастрычніцкай, дзе разьмешчаны адзін з офісаў тэлеканала. Такім чынам, вынас тэхнікі і затрыманьне Любенчука можна было бачыць у прамым эфіры. Апэратара вывелі пад рукі, пасадзілі ў міліцэйскую машыну, ён пасьпеў паведаміць калегам толькі тое, што яго вязуць у Першамайскае РУУС.
На гадзіну раней скончыўся вобыск у іншым офісе "Белсата", разьмешчаным у раёне станцыі мэтро "Акадэмія навук". Адтуль таксама канфіскаваная ўся тэхніка.
Вобыскі ў офісах "Белсата" пачаліся прыкладна ў 9.30. Да моманту прыходу міліцыі Алесь Любянчук знаходзіўся на працы.
Пазьней стала вядома, што санкцыю на вобыск выдала пракуратура. Афіцыйна вобшук тычыўся выкарыстаньня лягатыпу «Белсат».
Як паведаміла ГУУС Менгарвыканкама, "у пачатку сакавіка 2017 года ў Першамайскае РУУС г. Менска паступіла заява ад праваўладальніка таварнага знака BELSAT (зарэгістраваны грамадзянінам Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе) аб сыстэматычным парушэньні яго выключных правоў на аб'ект інтэлектуальнай уласнасьці".

Пасьля вобыску затрыманы апэратар Алесь Любянчук. Вядома, што яго адвезьлі ва УУС Першамайскага раёна Менска.

Карэспандэнт "Белсата" Алесь Залеўскі вёў прамую відэатрансляцыю ля дома на вуліцы Кастрычніцкай, дзе разьмешчаны адзін з офісаў тэлеканала. Такім чынам, вынас тэхнікі і затрыманьне Любенчука можна было бачыць у прамым эфіры. Апэратара вывелі пад рукі, пасадзілі ў міліцэйскую машыну, ён пасьпеў паведаміць калегам толькі тое, што яго вязуць у Першамайскае РУУС.

На гадзіну раней скончыўся вобыск у іншым офісе "Белсата", разьмешчаным у раёне станцыі мэтро "Акадэмія навук". Адтуль таксама канфіскаваная ўся тэхніка.

Вобыскі ў офісах "Белсата" пачаліся прыкладна ў 9.30. Да моманту прыходу міліцыі Алесь Любянчук знаходзіўся на працы.

Пазьней стала вядома, што санкцыю на вобыск выдала пракуратура. Афіцыйна вобшук тычыўся выкарыстаньня лягатыпу «Белсат». Як паведаміла ГУУС Менгарвыканкама, "у пачатку сакавіка 2017 года ў Першамайскае РУУС г. Менска паступіла заява ад праваўладальніка таварнага знака BELSAT (зарэгістраваны грамадзянінам Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе) аб сыстэматычным парушэньні яго выключных правоў на аб'ект інтэлектуальнай уласнасьці".

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт