Logo Polskiego Radia
Print

Мядзьведзеў прапанаваў Кабякову вырашыць нафтагазавую спрэчку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.03.2017 15:33
Андрэй Кабякоў адзначыў паляпшэньне сытуацыі ў гандлі паміж Беларусьсю й Расеяй.
thekievtimes.ua

У чацьвер, 30 сакавіка, у падмаскоўных Горках праходзіць сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі й Расеі. Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў знайсьці вырашэньне нафтагазавай спрэчкі паміж краінамі.

«Тэмаў для размоваў у нас шмат, але не таямніца, вядома, што цяперашняя сустрэча праходзіць напярэдадні сустрэчы паміж прэзыдэнтамі дзьвюх краін, – сказаў расейскі прэм’ер. – Назапасіліся пытаньні, значная частка гэтых пытаньняў ужо добра вядома – гэта найперш супрацоўніцтва ў паліўна-энэргетычным комплексе. Пакуль, на жаль, гэтую тэму не ўдалося вырашыць, давайце паспрабуем пашукаць разьвязку й адказы на тыя складанасьці, якія склаліся апошнім часам».

Як вядома, зь мінулага году Беларусь і Расея ня могуць дамовіцца пра кошт на расейскі газ. У Менску яго лічаць «несправядлівым» і ў аднабаковым парадку пачалі плаціць за газ па меншым кошце. Пасьля гэтага Расея заявіла пра зьніжэньне паставак нафты ў Беларусь, а таксама чакае, калі беларускі бок заплаціць запазычанасьць за пастаўкі газу.

На сёньняшняй сустрэчы прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў адзначыў паляпшэньне сытуацыі ў гандлі паміж Беларусьсю й Расеяй.

риа новости/белта/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт