Рэпрэсаваныя 29 членаў прафсаюза РЭП
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        28.03.2017 15:58
                    
                                 
                
                
                    Зараз на рахунак РЭП паступаюць дабрачынныя ахвяраваньні для пацярпелых.
                
                
                    
                        
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Дваццаць дзевяць членаў адзінага й самага буйнога незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) былі рэпрэсаваныя па краіне пасьля падзеяў 25-26 сакавіка. Яны атрымалі пакараньні ў выглядзе штрафаў да 30 базавых велічыняў альбо арышты да 15 сутак. Зараз на рахунак РЭП паступаюць дабрачынныя ахвяраваньні для пацярпелых. Пра гэта заявіў лідар прафсаюзу Генадзь Фядыніч.
«Так адклікнуліся, што сьлёзы на вачах зьяўляюцца, як бачыш гэтыя пералікі: па 5, 10, 100 рублёў. Папросту людзі прыходзяць і аддаюць грошы для тых пацярпелых, якія ніякага дачыненьня ня маюць да апазыцыі. На рахунак працягваюць прыходзіць грошы, і іх ужо дастаткова, каб аплаціць людзям-сутачнікам квіткі, купіць перадачу, а таксама матэрыяльна дапамагчы. Гэта ўсё празрыста. Сябра прафсаюза ці не – няхай людзі зьвяртаюцца па дапамогу. Яны яе атрымаюць», – сказаў Фядыніч.
Сам Генадзь Фядыніч разам з кобрынскім палітыкам ды прафсаюзным лідарам Аляксандрам Мехам атрымалі «рэкордныя» штрафы – па 50 базавых велічыняў.
радыё рацыя/вс